2 сакавіка / Менск

VIII Беларускі Іглуфэст

Беларусы збудавалі больш за 70 іглу
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў усім наяўным сьнегам і не абмяжоўваюць іх творчасьць.
Праграма іглуфэста:
Сьвята на ўвесь дзень

Чакаем сьнег і усіх астаніх у суботу 2 сакавіка. Самых адважных будаўнікоў пакідаем ночыць у сваіх іглу да нядзелі.
Сяброўства

Фэст маюць звычку наведваць аматары прыгожага жыцьця, каму не ляжыцца дома на канапе пузам да гары.
Цяжкая праца

Кожны знойдзе сабе сьнежны надзел, дзе распачаць уласную іглу, ці далучыцца да суполкі будаўнікоў.
Адпачынак

Вітаем усіх ля агульнага вогнішча, пячэм блінкі, варым глінтвейн. Не забывайцеся зьбіраць, секчы і пілаваць дровы.
Чаго чакаць на #iglufest?
Кантроль якасьці
пільнаваньне будаўнічых нормаў
Цікавя гульні
Актыўнасьць і пазітыўнасьць вітаецца, з павагай да грамады
Здаровае харчаваньне
Бярыце сабойку, тэрмасы гарбаты ці кавы, пачастункі для сяброў
Актыўны адпачынак
Будзь гатоў да каманднай працы
Дзе іглуфэст?
На паўночна-усходнім узбярэжжы вадасховішча Воўкавічы.
53°48.9' 27°22.6'
Транспарт накірунак Менск -> #iglufest
Пра нас паведамляюць СМІ:
Артыкулы пра іглуфэст:
velootchet.org Alex Gorbatsevich 16.02.2013
Поездка в Иглувиль
Тольікі фота
глядзець болей
З 2007 году бярэ пачатак беларуская традыцыя будаваць іглу-хаты. Сотні беларусаў сыходзяць з гарадоў і вырашаюць бытавыя пытаньнечкі ў сьнежных палях.

Мінулыя фэсты:
2007
Гара Маяк
2010
Карьер Дубравы
2011
Карьер Дубравы
2012
Дубровеньскае вадасховішча
2013
Вадасховішча Воўкавічы
2017
Вадасховішча Воўкавічы
2018
Вадасховішча Воўкавічы
Фэсты мінулых гадоў, адбудавана больш за 70 іглаў агулам
Дзе ў Беларусі акрамя як на #iglufest будуюць іглу?
Салігорск
Якутскія Горы
Дома
Магілёў
Карьер у Зялёным
метро Маскоўская
Відэа #iglufest 2018
Пытаньнечкі
Тут мы назьбіралі найбольш папулярныя пытаньні наконт іглуфэста. Калі не знайшлі адзказу пішыце на муры ў суполцы https://vk.com/iglufest
пытаньне:
Карміць будуць?
АДКАЗ:
Звычайна практыкуецца агульны стол. Бярэм ежы на сябе і для таго хлопца.
пытаньне:
Як дапамагчы?
АДКАЗ:
Заклікаць сяброў, зрабіць рэпост.
ПЫТАНЬНЕ:
Што браць?
АДКАЗ:
Пілу, рукавічкі. Тэрмас гарбаты, ежу, адзеньне і абутак
ПЫТАНЬНЕ:
Ці браць дзяцёў?
АДКАЗ:
Дзецям будзе цікава
ПЫТАНЬНЕ:
Ці можна карыстацца агульным вогнішчам?
АДКАЗ:
Так, ласкаво запрашаем
ПЫТАНЬНЕ:
Я не ўмею будаваць іглу
АДКАЗ:
Навучым
Як дапамагчы арганізатарам?
Калі вы маеце здольнасьці маляваць малюначкі, секчы і пілаваць дровы, валодаеце сакрэтам выпеканьня блінкоў, ведаеце як ціснуць кнопачку репост, то не саромейцеся і рабіце гэта!
Калі вам неабходна параіцца - чакаем вашых паведамленьняў у суполцы ВК https://vk.com/iglufest
Асноўныя дзеючыя асобы
Фестываль ладзіцца цалкам анархічна, самыя безадказныя людзі
Альгерд
Заснавальнік
Зьехаў на зімоўку ў Азію
Мы
разам
;)
Па тых ці іншых пытаньнях камунікуйце зь намі. Рады будзем пачуць вашыя слушныя прапановы
ilglufest@gmail.com
Made on
Tilda